Зніжка!

Каляндар на 2018 год “Не маўчы па-беларуску”

12.00 Br 8.00 Br

Каляндар  “Не маўчы па-беларуску” на 2018 год па прамацыйным кошце. 

Апісанне

Каляндар на 2018 год “Не маўчы па-беларуску”

Штогадовы гіт ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”  – каляндар “Не маўчы па-беларуску”  на 2018 год! Выданне трох папярэдніх календароў агульным накладам 21 000 асобнікаў зрабіла дадзены праект адным з самых паспяховых і запатрабаваных беларускамоўных неперыядычных выданняў апошняга часу.

Як вядома наступны год – год Сабакі па ўсходнім календары. Аўтары выдання вырашылі паказаць, што сабака і для нас не чужая істота, таму сабралі і аздобілі 12 найбольш цікавых беларускіх «сабачых» прымавак!

Традыцыйна ўкладаннем і аздабленнем календара займаліся Дар’я Мандзік і кіраўнік студыі “Адліга” Анатоль Лазар.

Каляндар “Не маўчы па-беларуску” — будзе цікавы як дзеткам так і дарослым, гэта сакавітыя беларускія словы, праілюстраваных арыгінальнымі малюнкамі на кожны дзень. Кожны месяц адзначаны адмысловай прыказкай.

Аматараў нашага, роднага чакаюць 365 арыгінальных малюнкаў ад мастачкі і аўтара ідэі Дар’і Мандзік, падпісаных цікавымі беларускімі словамі і словазлучэннямі. 

Памер календара ў разгорнутым выглядзе: А3.

Зроблена ў Беларусі.

Водгукі

Пакуль няма водгукаў.

Пакінь водгук першым на “Каляндар на 2018 год “Не маўчы па-беларуску””

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *